Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Пэнсіянэры патрабуюць вярнуць чыстае малако

Пэнсіянэры патрабуюць вярнуць чыстае малако 

У Магілёве зьбіраюцца пратэставаць супраць «дадаваньня кальцыю ў малако».

Падрабязней

Музэй гісторыі Магілёву зьбірае грошы, каб выкупіць Статут ВКЛ

Музэй гісторыі Магілёву зьбірае грошы, каб выкупіць Статут ВКЛ 

 Музэй гісторыі Магілёву абвясьціў збор сродкаў, каб набыць у прыватнага калекцыянэра ў Маскве арыгінальнае выданьне Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588.

Падрабязней

Кіраўніком Магілёва можа стаць аматар зьбіваць жанчын

Кіраўніком Магілёва можа стаць аматар зьбіваць жанчын 

У Магілёве ў хуткім часе з’явіцца новы кіраўнік горада. Цяперашні старшыня выканкаму Станіслаў Барадаўка пакіне сваю пасаду ў бліжэйшыя дні. Сярод верагодных кандыдатаў на вакантнае месца разглядаюцца кандыдатуры трох чалавек. Двое з іх ужо вядомы – гэта першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ліцянкоў і дырэктар прадпрыемства “Бабушкіна крынка” Ігар Кананчук. Трэцяя кандыдатура пакуль невядомая і захоўваецца ў тайне.

Падрабязней

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі» 

8 траўня, магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Сяргея Конева не задаволіў скрагу на пастанову суда Ленінскага раёна аб прысуджэнні штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў грамадскаму актывісту Сяржуку Нягаціну за распаўсюд незарэгістраванай газеты «Тут і цяпер» без адпаведнай дамовы на распаўсюд.

Падрабязней

З работнікаў культуры Магілёўшчыны садралі па 50000 за суботнік.

З работнікаў культуры Магілёўшчыны садралі па 50000 за суботнік. 

З работнікаў культуры Магілёўскага раёна пасля ўдзелу ў “добраахвотным” суботніку збіралі дадаткова яшчэ па 50000 рублёў грошай, паведаміў інфармацыйна-грамадскі бюлютэнь Магілёўскага раёна “Справа”. Усяго на працягу красавіка ў Магілёўскім раёне адбыліся тры суботнікі, на якіх супрацоўнікі разнастайных устаноў працавалі на добраўпарадкаванні навакольнага асяроддзя.

Падрабязней

Магілёўскіх настаўнікаў просяць даплаціць за суботнік

Магілёўскіх настаўнікаў просяць даплаціць за суботнік 

Некаторых магілёўскіх настаўнікаў абавязалі ўнесці дадатковыя сродкі плюс да тых, якія былі сабраныя імі ў кошт рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 21 красавіка. Копію дакумента з адпаведным распараджэннем мясцовых уладаў апублікаваў сайт charter97.org, У самім Магілёве ад падобнай інфармацыі адхрышчваюцца.

Падрабязней

АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі

АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі 

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьбіраюцца правесьці ў Магілёве пікеты пад лёзунгам «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». У гарвыканкам пададзеныя дзьве заяўкі па дазвол на правядзеньне акцыяў. Паводле заяўнікаў два пікеты плянуецца правесьці 15 траўня ў цэнтры гораду — на Савецкай плошчы й насупраць будынка гарвыканкаму. Арганізатары заяўляюць, што ў іх возьме ўдзел да дваццаці чалавек.

Падрабязней

Жыхарам Магілёва адмаўляюць у змяненні аўтобуснага маршрута і будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне “Юбілейны”

Жыхарам Магілёва адмаўляюць у змяненні аўтобуснага маршрута і будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне “Юбілейны” 

Паводле адказу з гарвыканкаму за подпісам намесніка старшыні дадзенай установы сп.Студнева, які атрымаў грамадскі актывіст Сяржук Нягацін, гаворыцца, што змена аднаго з аўтобусных маршрутаў (№11 альбо №29) і арганізацыя яго руху ў напрамку плошчы Арджанікідзэ па вуліцы Піянерскай быў вынесены на грамадскае абмеркаванне на сайце www.mycity.by.

Падрабязней

Апазыцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку

Апазыцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку 

У Магілёве 26 красавіка надвячоркам ля Крыжа памяці, што непадалёк ад паўднёва-ўсходніх гарадзкіх могілак, два дзясяткі прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў згадалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.

Падрабязней

У Магілёве будуць здымаць спадарожнікавыя антэны

У Магілёве будуць здымаць спадарожнікавыя антэны 

Уладальнікам спадарожнікавых антэн ўлады пагражаюць штрафам і прымусовым дэмантажом.

Падрабязней

1 2 3 4 5

Выйшла чарговая кніга, прысьвечаная забойству прэзідэнта Польшчы

PDFДрукE-mail

матэрыялы - Артыкулы

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 

-2.1Дзякуючы сайту kavkazcenter, стала вядома, што “польскі дасьледчык, фатограф, публіцыст Лешэк Шымоўскі” выдаў кнігу пад назвай “Тэракт у Смаленску”. У ёй ён выклаў вынікі больш чым гадовага журналісцкага рассьледаваньня авіякатастрофы, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю пад назвай Катынь-2. Адно зь італьянскіх сеціўных СМІ апублікавала рэцэнзію на кнігу Шымоўскага (гл. http://it.paperblog.com/ma-il-disastro-di-smolensk-fu-davvero-una-disgrazia-685425/). Гэта ня першая кніга на даную тэму за апошнія месяцы, але адна з найбольш канкрэтных і доказных. Таму трохі скарочаны пераклад рэцэнзіі на яе, які дапаўняе раней абнародаваныя факты, мы вырашылі выставіць і ў нас.

 Рэдакцыя.

Кніга «Тэракт у Смаленску» падае факты, сьведчаньні сьведак, заявы зьвязаных з разьведкай асоб, сьпецыялістаў па аэранаўтыцы (у першую чаргу ваеннай). І ня толькі гэта. Аўтар выкрывае працу расейскай пракуратуры, якая не патлумачыла прычыны катастрофы Тупалева, але стварыла версію аб “памылцы пілотаў”. Кніга таксама падае аналіз прычын тэракту, паведамляе пра недагляды сьпецслужбаў, метады дэзінфармацыі, якія выкарыстоўваліся ўрадамі Польшчы і Расеі, расейскімі ды польскімі пракурорамі й сьледчымі. Кожны сказ у кнізе вельмі важны і набліжае нас да разуменьня злачынства, зьдзейсьненага супраць самых важных, патрыятычна настроеных грамадзян Польшчы.

 Вось адрывак з кнігі адносна дасланых у Польшчу спадарожнікавых фота, зробленых 10 красавіка:

 «Размова з афіцэрам службы ўнутранай бясьпекі:

 Пры якіх абставінах гэтыя фатаграфіі апынуліся ў Польшчы?

 - Амерыканская выведка па ўласнай ініцыятыве арганізавала сустрэчы з прадстаўнікамі нашых сьпецслужбаў. Мы прыехалі на адну сустрэчу, якая праходзіла за межамі Польшчы… Амерыканцы сказалі, што спадарожнікі NSA засьнялі ўвесь палёт Тупалева і таксама зарэгістравалі так званую «катастрофу».

 - Што канкрэтна засьнялі спадарожнікі 10 красавіка?

 - Яны засьнялі палёт Тупалева і момант пасадкі. На гэтых фота бачна, што самалёт прызямліўся ў гразі ў лесе каля аэрапорта. Ён быў трошкі пабіты і пашкоджаны, але прызямліўся добра. Фота, зробленыя праз некалькі імгненьняў пасля гэтага, паказваюць ужо разбураны Тупалеў з раскіданымі абломкамі. І на фота ёсьць «адчуванне выбуху».

 - Што здарылася з гэтымі фота?

 - Мы забралі іх у амерыканцаў, а затым напісалі дакладную запіску на імя Крыстафа Бандарыка – кіраўніка службы ўнутранай бясьпекі, у якой мы далажылі аб сустрэчы з амерыканцамі, перадачы нам фота і прыклалі фота, якія нам далі амерыканцы. Мы думалі спачатку, што ўсьлед адбудзецца рэакцыя, што начальства ў афіцыйным парадку запросіць дапамогі ў амерыканцаў, раз гэтыя фота апынуліся ў нашых руках. Да нашага зьдзіўленьня гэтага не адбылося. На аснове таго, што мы чулі, Бандарык напісаў запіску прэм’ер-міністру Туску, але Туск вырашыў адхіліць прапанову амерыканцаў. Ва ўсялякім выпадку афіцыйнай сустрэчы па гэтым пытаньні не адбылося.

 - А неафіцыйнай?

 - Неафіцыйная, так, была. На ёй амерыканцы сказалі, што падобныя паводзіны польскага ўраду зьяўляюцца здрадай нацыянальных інтарэсаў і здрадай саюзнікаў па НАТА. Яны мелі на ўвазе, што Туск удзельнічае ў падмане разам з Расеяй. А Расея зьнішчыла сьляды забойства прэзідэнта краіны НАТА.

 - Што далей сталася з гэтымі фота?

 - Я ня ведаю. Спытайце ў Бандарыка або Туска. Але амерыканцы далі нам копіі гэтых фота і гэтых фільмаў».

 -

 Наступны ўрывак з кнігі датычыць прысутнасьці ў кантрольнай вежы ў Смаленску палкоўніка Краснакуцкага:

 «- Вядома, рускія далі ілжывую інфармацыю, што не працавалі магнітафоны, якія запісваюць размовы з авіядысьпетчарамі. Мы атрымалі запісы гутарак авіядысьпетчараў і размоваў Краснакуцкага з «Логікай» (што гэта за “Логіка”, у кнізе не тлумачыцца – заўв. аўтара рэцэнзіі). Я ня буду распавядаць, як нам гэта ўдалося, таму што гэта дзяржаўная таямніца. Я магу толькі сказаць, што яны дыяметральна процілеглыя таму, што падаў МАК. Запісы былі адпраўленыя на пераклад. Наш перакладчык, які над імі працаваў, пасьля перакладу ўсёй размовы ледзь не зваліўся ў непрытомнасьці ад жаху.

 На гэтым запісы зафіксавана рэкамендацыя, якую Краснакуцкі атрымаў ад «Логікі». Гэтая рэкамендацыя пацьвярджае версію пра тэракт. Час быў пасля 8.20.

 Сігнал з Масквы выклікаў блакаваньне спадарожнікавага тэлефона прэзідэнта Качыньскага і перапыніў размову зь яго братам».

 -

 Пасьля гэтага ў аэрапорце завылі сірэны і зьявіліся групы падтрымкі ад АМАПу, лекары і выратавальныя каманды ад ФСБ. Сярод іх быў палкоўнік Мікіта Паўленка – намесьнік начальніка АМАП.

 На наступны дзень у размове з пракурорам Паўленка паказаў, што 10 красавіка ў яго быў выходны дзень, аднак яму патэлефанаваў начальнік і загадаў адправіцца ў аэрапорт Паўночны, дзе разьбіўся самалёт з польскім прэзідэнтам. Сьледчых зьдзівіла, штопалкоўнік Паўленка, які знаходзіўся на іншым канцы горада, здолеў даехаць да аэрапорта на машыне ўсяго за некалькі хвілін.

 Польская выведка вырашыла праверыць гэтыя абставіны, прагледзеўшы тэлефонны трафік палкоўніка. Аказалася, што палкоўніку Паўленка патэлефанавалі ў гэты дзень толькі ў 8.31, калі (згодна з МАК) самалёт з Лехам Качыньскім… ўсё яшчэ знаходзіўся ў паветры.

 -

 У раздзеле «Вынікі – 10 галоўных момантаў хлусьні пра Смаленск» гаворыцца:

 1. [МАК і разнастайныя СМІ заяўлялі. – Рэд.]: “Палёт прэзідэнцкага Тупалева ў Смаленск быў зарэгістраваны як міжнародны палёт”.Гэта хлусьня.

 Гэта быў урадавы Туполев і яго палёт у Смаленск быў вайсковым палётам.

 2. [МАК і разнастайныя СМІ заяўлялі. – Рэд.]: “Экіпаж самалёта быў неспрактыкаваным і рабіў памылкі, зь якіх галоўная заключалася ў тым, што ён праігнараваў рэкамендацыі авіядысьпетчараў і спрабаваў прызямліцца”.  Гэта хлусьня.

 Пілоты былі вельмі кваліфікаваныя, валодалі вялікім досьведам і авіядысьпетчар некалькі раз даў згоду на пасадку, сказаўшы «пасадачная паласа вольная».

 3. [заяўлялася. – Рэд.]: “У 8:41 пасля ўдару аб бярозу Тупалеў перавярнуўся і ўпаў на зямлю. Сілай удару былі забітыя ўсе пасажыры. Ніхто ня выжыў”. Гэта хлусьня.

 Туполев зрэзаў дрэва, атрымаў увагнутасьці, але зрабіў у гразі аварыйную пасадку. У 8:39 ён быў разарваны на часткі термабарычнай бомбай, якая забіла пасажыраў. Усіх тых, хто выжыў, дабілі стрэламі з агнястрэльнай зброі.

 4. [заяўлялася. – Рэд.]: “Фільм са стрэламі, зроблены на месцы трагедыі на мабільнік Валодзі Сафоненкі (рабочы станцыі тэхабслугоўваньня каля месца трагедыі – заўв. аўтара рэцэнзіі) не належыць да справы, а гукі стрэлаў ідуць ад падрываў боепрыпасаў аднаго супрацоўніка польскай урадавай аховы”. Гэта хлусьня.

 Гэты фільм зьняў Валодзя Сафоненка [так у аўтара рэцэнзіі называецца Андрэй Мендэрэй. – Рэд.]. Гукі стрэлаў ідуць ад агнястрэльнай зброі, і фільм зьяўляецца доказам забойства тых пасажыраў, якія выжылі ў выбуху.

 5. [заяўлялася. – Рэд.]: “З самай першай гадзіны сьледства вялося сумесна Польшчай і Расеяй, было плённае супрацоўніцтва. Сьледства ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці з самымі высокімі стандартамі”. Гэта хлусьня.

 Урад Туска перадаў сьледства па Смаленскай катастрофе расейцам, і польская пракуратура з самых першых дзён сьледства ня мела ніякіх правоў. А самі рускія зь першых хвілін займаліся падманам.

 6. [заяўлялася. – Рэд.]: “З самых першых гадзін быў вялікі клопат аб сем’ях ахвяраў, ім аказвалася юрыдычная і псіхалагічная дапамога, і давалася магчымасьць удзельнічаць у сьледчых дзеяньнях. Усе парэшткі былі ідэнтыфікаваныя і прывезеныя ў Польшчу”. Гэта хлусьня.

 Сем’і ахвяраў з самага пачатку падвяргаліся зьнявагам. Да матэрыялаў сьледства доступ быў абцяжаваны. У Польшчу былі прывезены закрытыя труны з забаронай іх адчыняць.

 7. [заяўлялася. – Рэд.]: “З прычыны важнасьці пытаньня, рускія і польскія сьледчыя з самага пачатку дакладна інфармавалі грамадскасьць аб ходзе сьледстваў і аб найбольш важных высновах”. Гэта хлусьня.

 Зь першых жа хвілін катастрофы мы маем справу з мерапрыемствамі па добра арганізаванай дэзінфармацыі. Хлусілі як рускія, так і польскія сьледчыя. Хлусіў МАК, хлусілі ўрады абедзьвюх краін.

 8. [заяўлялася. – Рэд.]: “У расейскіх сьпецслужбаў не было ні найменшага інтарэсу забіваць Леха Качыньскага, бо праз некалькі месяцаў ён усё роўна перастаў бы быць прэзідэнтам і сышоў бы ў палітычны нябыт”. Гэта хлусьня.

 Лех Качыньскі мог зноў выйграць выбары. Ён перашкаджаў расейскай імперыялістычнай палітыцы, дамагаўся сяброўства Грузіі ў НАТА, умацоўваў незалежнасьць Польшчы, працаваў над роспускам службы вайсковай выведкі WSI і супрацівіўся праекту пагадненьня з Расеяй па газе.

 9. [заяўлялася. – Рэд.]: “Пасьля аварыі былі нармалізаваныя дачыненьні з Расеяй, адносіны паміж дзьвюма краінамі сталі, нарэшце, карэктнымі”. Гэта хлусьня.

 Польская зьнешняя палітыка пайшла ў напрамку прарусізму, а прыслужваньне перад прэзідэнтам Расеі набыло небывалыя маштабы.

 10. [заяўлялася. – Рэд.]: “Сьмерць Леха Качыньскага была вынікам катастрофы і была выкліканая сукупнасьцю няўдалых акалічнасьцяў”. Гэта хлусьня.

 Лех Качыньскі быў забіты [у выніку тэракта. – Рэд.].

 -

 P.S.

 Пасьля катастрофы пад старажытным беларускім Смаленскам прайшло больш за 1,5 гады. Натуральна, мы сочым за даступнай інфармацыяй, якая зьяўляецца па гэтай праблеме. Трэба сказаць, што за гэты час высновы, якія мы даўно зрабілі й абнародавалі на нашым сайце што да прычын аварыі, толькі ўзмацніліся. Кожны месяц прыносіў нешта істотнае. Але апошнім часам новыя, літаральна “забойчыя” факты сыплюцца ўсё больш. Пададзены артыкул – доказ гэтага. Пра тое, што вясной 2010 года пад Смаленскам адбылася ня проста авіякатастрофа, а тэракт, сёньня ўсё часьцей намёкамі кажуць палітыкі (напрыклад, кіраўнікі ПіСу – Яраслаў Качыньскі, Антон Мацэрэвіч) і ўсё больш адкрыта, наўпрост звычайныя грамадзяне Польшчы, журналісты і нават людзі на адказных пасадах.

 У чым прычына, што паўтара гады пра тэракт быў маўчок, а тут раптам…?

 Мы лічым, галоўная прычына заключаецца ў тым, што Пуцін аб’явіў аб сваім жаданьні зноў стаць прэзідэнтам Расеі. Гэта многім на Захадзе не падабаецца (дарэчы, мы таксама не ў захапленьні). Таму дыскрэдытуючая Пуціна інфармацыя, якая і раней была вядомая “Захаду” ня менш, чым чытачам нашага сайта (але ляжала на палічцы пад шыльдачкай “Табу”), раптам пайшла ў масы. Быццам толькі цяпер усё стала вядомым. Эх, гэты цынічны “Захад”…

 З гэтай нагоды зноў зьвяртаем увагу нашых чытачоў, што ў Беларусі фактычна толькі мы – сябры рэдакцыі Нашайзямлі – былі тымі, хто, рызыкуючы ўсім і нягледзячы ні на што,падаваў людзям Праўду. Дзе ў гэты час былі польскалюбівыя раманчукі, мілінкевічы, пазьнякі, а таксама саньнікавы, някляевы, міхалевічы і такія, як яны, дзе былі “Свабода”, “Народная воля”, “Наша Ніва” – можаце запытацца ў іх самі.

 Дарэчы, паўтара гады таму (не цяпер, а тады!) ў 40-мільённай Польшчы, якая ўся такая ў ЕўраЗьвязе і НАТА, у якой са школы вучаць “Яшчэ Польска не зьгінэла”, “Хто ты есьтэсь – поляк малы”, таксама не знайшлося ні аднаго чалавека, які б адкрыта ў СМІ заявіў аб тэракце пад Смаленскам…

 На гэтам фоне тыя нямногія, хто, нягледзячы ні на што, бараніў Праўду, баронячы адначасна гонар беларускага народу, выглядаюць вельмі прыстойна. І цяпер гэта ўжо гістарычны факт!

http://nashaziamlia.org

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць