Ціхая капітуляцыя
Усход Беларусі перастае быць беларускім. З'яўляючыся самым усходнім горадам Беларусі, Магілёў з амаль 380-тысячным насельніцтвам практычна цалкам арыентаваны на расійскі рынак і ўжо цяпер, як лічаць многія, ментальна перастаў быць беларускім горадам.
Падрабязней
У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання
Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Тром службам гарвыканкама было даручана разгледзець яе пытанне. Яны далі свае заключэнні датычна скаргі Людмілы Крыловіч і прадаставілі магчымасць азнаёміцца з імі візуальна, аднак не дазволілі іх сфатаграфаваць.Людміла Крыловіч з гэтымі заключэннямі цалкам нязгодна і каб грунтоўна іх абскардзіць хацела зняць копіі з іх і іншых матэрыялаў справы.
Падрабязней
У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў
Актывісты “Гавары праўду!” хочуць прысутнічаць на іх, каб задаваць пытанні дэпутатам гарсавету і атрымліваць на іх адказы. З гэтай мэтай яны накіравалі ліст старшыні Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў Фёдару Міхеенку, у якім просяць уведаміць аб наступным такім пасяджэнні і дазволіць на ім прысутнічаць.
Падрабязней
Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць?
Будаўніцтва гандлёвага цэнтру “Магніт” у цэнтры Магілёва будзе прыведзена ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі дакументамі альбо перанесена на іншую пляцоўку за межы гістарычнага цэнтра горада.
Падрабязней
У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ
Як паведамілі ў праваахоўных органах, ДТЗ здарылася прыблізна ў 20.55 26 студзеня. Інспектар дарожна-патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, які знаходзіўся ў адпачынку, кіруючы асабістым аўтамабілем "КІА", выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў асвятляльную мачту.
У выніку ДТЗ 30-гадовы капітан міліцыі загінуў.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
NN.by
Падрабязней