Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Ціхая капітуляцыя

Ціхая капітуляцыя 

Усход Беларусі перастае быць беларускім. З'яўляючыся самым усходнім горадам Беларусі, Магілёў з амаль 380-тысячным насельніцтвам практычна цалкам арыентаваны на расійскі рынак і ўжо цяпер, як лічаць многія, ментальна перастаў быць беларускім горадам.

Падрабязней

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту 

Cябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў дамогся ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату звальненьня з выплатай трохмесячнай дапамогі ў сувязі з парушэньнем наймальнікам працоўнага кодэксу.

Падрабязней

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання  

Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Тром службам гарвыканкама было даручана разгледзець яе пытанне. Яны далі свае заключэнні датычна скаргі Людмілы Крыловіч і прадаставілі магчымасць азнаёміцца з імі візуальна, аднак не дазволілі іх сфатаграфаваць.Людміла Крыловіч з гэтымі заключэннямі цалкам нязгодна і каб грунтоўна іх абскардзіць хацела зняць копіі з іх і іншых матэрыялаў справы.

Падрабязней

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў  

Актывісты “Гавары праўду!” хочуць прысутнічаць на іх, каб задаваць пытанні дэпутатам гарсавету і атрымліваць на іх адказы. З гэтай мэтай яны накіравалі ліст старшыні Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў Фёдару Міхеенку, у якім просяць уведаміць аб наступным такім пасяджэнні і дазволіць на ім прысутнічаць.

Падрабязней

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў  

Уладзімір Краўчанка (на фота) вінаваціць службовых асобаў у дапушчэнні знішчэння і раскрадання дзяржаўнай уласнасці, а таксама бюракратычнай цяганіне ў працы камісіі гарвыканкама па ўпарадкаванні выкарыстоўвання адміністрацыйных будынкаў, пабудоваў, вытворчых плошчаў і іншых аб’ектаў ўласнасці Магілёва.

Падрабязней

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»  

Каля 500 подпісаў накіравана старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку пад зваротам адмяніць у Магілёве выступленне Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». Рок-опера, згодна з афішамі, павінна дэманстравацца ў абласным Доме культуры 3 сакавіка.

Падрабязней

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць?

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць? 

Будаўніцтва гандлёвага цэнтру “Магніт” у цэнтры Магілёва будзе прыведзена ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі дакументамі альбо перанесена на іншую пляцоўку за межы гістарычнага цэнтра горада.

Падрабязней

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк  

Жыхар пасёлка Усход Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць мясцовае аддзяленне банка.

Падрабязней

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права 

28 студзеня грамадзкасьць Магілёва адзначыла гадавіну наданьня гораду магдэбурскага права. У гэты дзень у 1577 годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый даў гораду прывілей на самакіраваньне.

Падрабязней

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ  

Як паведамілі ў праваахоўных органах, ДТЗ здарылася прыблізна ў 20.55 26 студзеня. Інспектар дарожна-патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, які знаходзіўся ў адпачынку, кіруючы асабістым аўтамабілем "КІА", выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ 30-гадовы капітан міліцыі загінуў. Па гэтым факце праводзіцца праверка. NN.by

Падрабязней

1 2 3 4 5

«Рэпартэры бязь межаў» заступіліся за беларускіх журналістаў

PDFДрукE-mail

Навіны - Беларусь

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 

Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла затрыманьні ў Беларусі журналістаў Уладзімера Лапцэвіча, Алеся Асіпцова і Аляксандра Лашманкіна. 


Пра гэта гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на сайце арганізацыі. Акрамя таго, «Рэпартэры бязь межаў» асудзілі перасьлед журналіста Андрэя Пачобута і рашэньні Вышэйшага гаспадарчага суду па пазовах газэты «Народная воля» і радыёстанцыі «Аўтарадыё».

Як паведамлялася раней, 28 сакавіка пазаштатны карэспандэнт БелаПАН Уладзімер Лапцэвіч, які 25 сакавіка плянаваў асьвятляць у Магілёве акцыю прадстаўнікоў мясцовых дэмсілаў, быў затрыманы і асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне прыняла судзьдзя Ленінскага раёну Магілёва Ірына Ланчава. Лапцэвіч абвінавачаны па двух артыкулах КоАП — супраціў супрацоўнікам міліцыі і дробнае хуліганства, якое, як вынікае з пратаколу, выяўлялася ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы. Сваёй віны журналіст не прызнаў.

24 сакавіка ў Магілёве да трох сутак арышту быў асуджаны яшчэ адзін журналіст, які супрацоўнічае зь незалежнымі СМІ, Алесь Асіпцоў. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве — адпраўленьні натуральных патрэб у грамадзкім месцы.

Журналіст і праваабаронца Аляксандар Лашманкін быў высаджаны ў Воршы зь цягніка Чалябінск — Берасьце ў ноч з 23 на 24 сакавіка. Падставай для затрыманьня стаў нібыта ананімны званок у міліцыю пра тое, быццам Лашманкін спрабуе правезьці наркатычныя сродкі.

24 сакавіка судзьдзя Аршанскага суду Іна Кохава прызнала журналіста вінаватым у дробным хуліганстве. Зь міліцэйскага пратаколу вынікала, што пры затрыманьні Лашманкін размахваў рукамі і нецэнзурна лаяўся. Адразу пасьля вынясеньня прысуду Лашманкін абвясьціў галадоўку пратэсту.

28 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў недзяржаўнай газэце «Народная воля» ў задавальненьні пазову да Міністэрства інфармацыі. Выданьне прасіла суд прызнаць несапраўдным папярэджаньне Мінінфарма ад 14 студзеня 2011 году. Папярэджаньне было атрымана за «распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраванай арганізацыі». 

29 сакавіка ВГС пакінуў у сіле рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб спыненьні вяшчаньня «Аўтарадыё».

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць