Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Ціхая капітуляцыя

Ціхая капітуляцыя 

Усход Беларусі перастае быць беларускім. З'яўляючыся самым усходнім горадам Беларусі, Магілёў з амаль 380-тысячным насельніцтвам практычна цалкам арыентаваны на расійскі рынак і ўжо цяпер, як лічаць многія, ментальна перастаў быць беларускім горадам.

Падрабязней

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту 

Cябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў дамогся ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату звальненьня з выплатай трохмесячнай дапамогі ў сувязі з парушэньнем наймальнікам працоўнага кодэксу.

Падрабязней

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання  

Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Тром службам гарвыканкама было даручана разгледзець яе пытанне. Яны далі свае заключэнні датычна скаргі Людмілы Крыловіч і прадаставілі магчымасць азнаёміцца з імі візуальна, аднак не дазволілі іх сфатаграфаваць.Людміла Крыловіч з гэтымі заключэннямі цалкам нязгодна і каб грунтоўна іх абскардзіць хацела зняць копіі з іх і іншых матэрыялаў справы.

Падрабязней

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў  

Актывісты “Гавары праўду!” хочуць прысутнічаць на іх, каб задаваць пытанні дэпутатам гарсавету і атрымліваць на іх адказы. З гэтай мэтай яны накіравалі ліст старшыні Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў Фёдару Міхеенку, у якім просяць уведаміць аб наступным такім пасяджэнні і дазволіць на ім прысутнічаць.

Падрабязней

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў  

Уладзімір Краўчанка (на фота) вінаваціць службовых асобаў у дапушчэнні знішчэння і раскрадання дзяржаўнай уласнасці, а таксама бюракратычнай цяганіне ў працы камісіі гарвыканкама па ўпарадкаванні выкарыстоўвання адміністрацыйных будынкаў, пабудоваў, вытворчых плошчаў і іншых аб’ектаў ўласнасці Магілёва.

Падрабязней

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»  

Каля 500 подпісаў накіравана старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку пад зваротам адмяніць у Магілёве выступленне Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». Рок-опера, згодна з афішамі, павінна дэманстравацца ў абласным Доме культуры 3 сакавіка.

Падрабязней

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць?

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць? 

Будаўніцтва гандлёвага цэнтру “Магніт” у цэнтры Магілёва будзе прыведзена ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі дакументамі альбо перанесена на іншую пляцоўку за межы гістарычнага цэнтра горада.

Падрабязней

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк  

Жыхар пасёлка Усход Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць мясцовае аддзяленне банка.

Падрабязней

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права 

28 студзеня грамадзкасьць Магілёва адзначыла гадавіну наданьня гораду магдэбурскага права. У гэты дзень у 1577 годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый даў гораду прывілей на самакіраваньне.

Падрабязней

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ  

Як паведамілі ў праваахоўных органах, ДТЗ здарылася прыблізна ў 20.55 26 студзеня. Інспектар дарожна-патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, які знаходзіўся ў адпачынку, кіруючы асабістым аўтамабілем "КІА", выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ 30-гадовы капітан міліцыі загінуў. Па гэтым факце праводзіцца праверка. NN.by

Падрабязней

1 2 3 4 5

Антыкрызісны плян ураду — шокавая тэрапія

PDFДрукE-mail

Навіны - Беларусь

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 

Урад Беларусі абнародаваў плян дзеяньняў па забесьпячэньні збалянсаванага разьвіцьця эканомікі ва ўмовах зьмяненьня афіцыйнага курсу беларускага рубля. Плян быў зацьверджаны пастановай Савета міністраў № 662 ад 25 траўня 2011 году. 3 чэрвеня пастанова і плян разьмешчаныя на сайце ўраду.


У адпаведнасьці з разьдзелам пляну, які ўтрымлівае меры па рэгуляваньні сытуацыі на валютным рынку, у Беларусі прадугледжана «адмена льгот па абавязковым продажы замежнай валюты для пашырэньня доступу суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці да набыцьця замежнай валюты для абслугоўваньня зьнешняга карпаратыўнага доўгу».

Дакумэнтам таксама прадугледжана даваньне магчымасьці выплаты падаткаў і збораў (пошлін) у замежнай валюце. Адказныя выканаўцы па гэтым рашэньні — Мінфін і Мінэканомікі, якія павінны падрыхтаваць адпаведны дакумэнт да 10 чэрвеня.

Акрамя гэтага, плянуецца ўнесьці зьмяненьні ў дзейны парадак уліку курсавых розьніц для мінімізацыі іх уплыву на фінансавы стан арганізацый.

Прадугледжана часовае пашырэньне сфэры выкарыстаньня замежнай валюты пры разьліках зь фізычнымі асобамі на тэрыторыі Беларусі.

Таксама заплянавана, што Міністэрства фінансаў Беларусі і канцэрн «Белдзяржхарчпрам» «аптымізуюць стаўкі акцызаў на алькагольную прадукцыю і тытунёвыя вырабы для іх паэтапнага збліжэньня з узроўнем ставак, дзейных у Расейскай Фэдэрацыі».

Разьдзелам пляну, у якім утрымліваюцца меры па абароне ўнутранага спажывецкага рынку, заплянавана, што на працягу 2011 году Мінэканомікі, аблвыканкамы, Мінгарвыканкам ліквідуюць дыспарытэт цэнаў з сумежнымі дзяржавамі на спажывецкія тавары. Гэта адбудзецца ва ўвязцы з комплексам мераў па сацыяльнай абароне насельніцтва.

У краіне будзе праводзіцца пастаянны маніторынг розьнічных цэнаў на спажывецкія тавары, будуць прымацца адпаведныя меры рэагаваньня па фактах нядобрасумленнага цэнаўтварэньня ў гандлі. Прадугледжана вызначэньне пералікаў апэратараў па стварэньні стабілізацыйных фондаў тавараў, якія карыстаюцца павышаным попытам.

Акрамя гэтага, Мінэканомікі і Мінсельгасхарч на працягу году павінны забясьпечыцьпавышэньне закупачных цэн на сельгаспрадукцыю з улікам парытэтнага росту цэнаў на харчовыя тавары на розьнічным рынку.

Таксама плянам прадугледжана, што фінансаваньне Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы будзе скарочана на 30% зь перадачай аблвыканкамам і Менскаму гарвыканкаму паўнамоцтваў на разьмеркаваньне фінансавых рэсурсаў і адшуканьне дадатковых пазабюджэтных неэмісійных крыніц фінансаваньня. Адпаведны дакумэнт павінен быць прыняты да 1 ліпеня.

Мінфін Беларусі да 1 ліпеня ўдакладніць бюджэт 2011 году і зьнізіць яго дэфіцыт да памеру ня больш чым 1,5% ВУП.

Дакумэнтам таксама (у разьдзеле мераў па рэалізацыі фінансавай палітыкі) прадугледжана абмежаваньне чыстага эмісійнага крэдытаваньня дзяржаўных праграм у 2011 годзе ў памеры ня больш чым 4% ВУП.

Заплянаванае ўдакладненьне аб’ёмаў уводу і фінансаваньня ў 2011 годзе жыльлёвага будаўніцтва ў аб’ёмах, забясьпечаных неэмісійнымі крыніцамі, і з улікам сфарміраваных у абласьцях і Менску калектываў забудоўшчыкаў.

У ліку заплянаваных мер —

  • «індэксацыя тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • аптымізацыя розьнічных цэн на нафтапрадукты, што рэалізуюцца на ўнутраным рынку, у мэтах устараненьня дыспарытэту цэн з сумежнымі дзяржавамі;
  • удакладненьне тарыфаў на паслугі гарадзкога транспарту, прыгарадных аўтаперавозак, перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам, на паслугі сувязі».


Акрамя таго, плянам прадугледжана забесьпячэньне да канца 2011 году 30-працэнтнагаўзроўню кампэнсаваньня насельніцтвам затрат на аказаньне жыльлёва-камунальных паслуг з павелічэньнем адпаведных тарыфаў у два этапы, паведамляе БелаПАН.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць