Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Ціхая капітуляцыя

Ціхая капітуляцыя 

Усход Беларусі перастае быць беларускім. З'яўляючыся самым усходнім горадам Беларусі, Магілёў з амаль 380-тысячным насельніцтвам практычна цалкам арыентаваны на расійскі рынак і ўжо цяпер, як лічаць многія, ментальна перастаў быць беларускім горадам.

Падрабязней

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту 

Cябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў дамогся ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату звальненьня з выплатай трохмесячнай дапамогі ў сувязі з парушэньнем наймальнікам працоўнага кодэксу.

Падрабязней

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання  

Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Тром службам гарвыканкама было даручана разгледзець яе пытанне. Яны далі свае заключэнні датычна скаргі Людмілы Крыловіч і прадаставілі магчымасць азнаёміцца з імі візуальна, аднак не дазволілі іх сфатаграфаваць.Людміла Крыловіч з гэтымі заключэннямі цалкам нязгодна і каб грунтоўна іх абскардзіць хацела зняць копіі з іх і іншых матэрыялаў справы.

Падрабязней

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў  

Актывісты “Гавары праўду!” хочуць прысутнічаць на іх, каб задаваць пытанні дэпутатам гарсавету і атрымліваць на іх адказы. З гэтай мэтай яны накіравалі ліст старшыні Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў Фёдару Міхеенку, у якім просяць уведаміць аб наступным такім пасяджэнні і дазволіць на ім прысутнічаць.

Падрабязней

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў  

Уладзімір Краўчанка (на фота) вінаваціць службовых асобаў у дапушчэнні знішчэння і раскрадання дзяржаўнай уласнасці, а таксама бюракратычнай цяганіне ў працы камісіі гарвыканкама па ўпарадкаванні выкарыстоўвання адміністрацыйных будынкаў, пабудоваў, вытворчых плошчаў і іншых аб’ектаў ўласнасці Магілёва.

Падрабязней

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»  

Каля 500 подпісаў накіравана старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку пад зваротам адмяніць у Магілёве выступленне Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». Рок-опера, згодна з афішамі, павінна дэманстравацца ў абласным Доме культуры 3 сакавіка.

Падрабязней

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць?

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць? 

Будаўніцтва гандлёвага цэнтру “Магніт” у цэнтры Магілёва будзе прыведзена ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі дакументамі альбо перанесена на іншую пляцоўку за межы гістарычнага цэнтра горада.

Падрабязней

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк  

Жыхар пасёлка Усход Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць мясцовае аддзяленне банка.

Падрабязней

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права 

28 студзеня грамадзкасьць Магілёва адзначыла гадавіну наданьня гораду магдэбурскага права. У гэты дзень у 1577 годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый даў гораду прывілей на самакіраваньне.

Падрабязней

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ  

Як паведамілі ў праваахоўных органах, ДТЗ здарылася прыблізна ў 20.55 26 студзеня. Інспектар дарожна-патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, які знаходзіўся ў адпачынку, кіруючы асабістым аўтамабілем "КІА", выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ 30-гадовы капітан міліцыі загінуў. Па гэтым факце праводзіцца праверка. NN.by

Падрабязней

1 2 3 4 5

Затрыманы праваабаронца Алесь Бяляцкі

PDFДрукE-mail

Навіны - Беларусь

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 

bialiacki2Старшыню праваабарончай арганізацыі "Вясна" затрымалі па абвінавачваньню ў неаплаце падаткаў.

 

Позна ўвечары 4 жніўня стала вядома, што Алеся Бяляцкага затрымалі на 3 сутак, на працягу якіх будзе вызначацца статус Бяляцкага ў заведзенай крымінальнай справе.

***

У выніку ператрусу на офісе "Вясны" былі забраныя некалькі дакументаў і папераў. На кватэры ў праваабаронцы канфіскавалі кампутар. Пасля Алеся Бяляцкага павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследванняў.

***

Пасля ператрусу на кватэры, дзе пражывае праваабаронца, Алеся Бяляцкага прывезлі на офіс "Вясны", дзе зараз таксама адбываецца ператрус. Жонку і сына праваабаронцы павезлі на лецішча, каб і там правесці ператрус. Па папярэдняй інфармацыі, ператрусы адбываюцца па загадзе Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

***
Затрыманне адбылося сёння прыблізна ў 16:45 у раёне плошчы Перамогі. Затрымлівалі праваабаронцу невядомыя асобы ў цывільным, якія прадставіліся фінансавай міліцыяй. Гэта ўсё, пра што Алесь Бяляцкі паспеў паведаміць свайму калегу Уладзіміру Лабковічу. Яму забаранілі размаўляць па тэлефоне.

Магчыма, праваабаронцу затрымлівала група людзей у цывільным, што сёння цягам дня “дзяжурылі” ля пад’езда дому, у якім знаходзіцца офіс “Вясны”.

 

Намеснік старшыні арганізацыі Валянцін Стэфановіч распавёў  пра сітуацыю з затрыманнем Алеся Бяляцкага.

Яшчэ ў чэрвені праваабаронцаў выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе прадставілі копіі банкаўскіх дакументаў пра рахункі, аформленыя на Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча.

Гэтыя звесткі беларускі бок атрымаў ад міністэрства юстыцыі Літоўскай Рэспублікі ў межах двухбаковай дамовы пра ўзаемадапамогу па крымінальных, грамадзянскіх і сямейных справах.

У дакументах утрымліваецца інфармацыя пра паступленне на рахункі грашовых сродкаў ад розных міжнародных праваабарончых арганізацый і фондаў. “Сродкі, якія пералічваліся на рахункі ў Літве, накіроўваліся не на прыватныя патрэбы асобаў, на якіх тыя рахункі былі аформленыя, а на праваабарончую дзейнасць, у прыватнасьці - на падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі, - падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

На думку праваабаронцы, беларускія ўлады выкарыстоўваюць атрыманую інфармацыю для пераследу Алеся Бяляцкага за ягоную праваабарончую дзейнасць.

“Мы будзем працягваць сваю праваабарончую дзейнасць, пакуль на волі будуць заставацца сябры арганізацыі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага,- заявіў Валянцін Стэфановіч.

Каментуючы дзеянні Міністэрства юстыцыі Літвы, праваабаронца адзначыў: “Я ведаю, як шмат Літва робіць для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Я расцэньваю гэтую сітуацыю як пэўнае непаразуменне, але гэтае непаразуменне будзе дорага нам каштаваць.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць