| Рэклама |
|---|
| Информация из мира финансов официальный курс евро для малого и среднего бизнеса. |
16.02.2012 23:18

Усход Беларусі перастае быць беларускім. З'яўляючыся самым усходнім горадам Беларусі, Магілёў з амаль 380-тысячным насельніцтвам практычна цалкам арыентаваны на расійскі рынак і ўжо цяпер, як лічаць многія, ментальна перастаў быць беларускім горадам.
16.02.2012 22:27
Cябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў дамогся ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату звальненьня з выплатай трохмесячнай дапамогі ў сувязі з парушэньнем наймальнікам працоўнага кодэксу.12.02.2012 12:36
Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Тром службам гарвыканкама было даручана разгледзець яе пытанне. Яны далі свае заключэнні датычна скаргі Людмілы Крыловіч і прадаставілі магчымасць азнаёміцца з імі візуальна, аднак не дазволілі іх сфатаграфаваць.
Людміла Крыловіч з гэтымі заключэннямі цалкам нязгодна і каб грунтоўна іх абскардзіць хацела зняць копіі з іх і іншых матэрыялаў справы.
12.02.2012 12:28
Актывісты “Гавары праўду!” хочуць прысутнічаць на іх, каб задаваць пытанні дэпутатам гарсавету і атрымліваць на іх адказы. З гэтай мэтай яны накіравалі ліст старшыні Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў Фёдару Міхеенку, у якім просяць уведаміць аб наступным такім пасяджэнні і дазволіць на ім прысутнічаць.
09.02.2012 00:00

Уладзімір Краўчанка (на фота) вінаваціць службовых асобаў у дапушчэнні знішчэння і раскрадання дзяржаўнай уласнасці, а таксама бюракратычнай цяганіне ў працы камісіі гарвыканкама па ўпарадкаванні выкарыстоўвання адміністрацыйных будынкаў, пабудоваў, вытворчых плошчаў і іншых аб’ектаў ўласнасці Магілёва.