Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Ціхая капітуляцыя

Ціхая капітуляцыя 

Усход Беларусі перастае быць беларускім. З'яўляючыся самым усходнім горадам Беларусі, Магілёў з амаль 380-тысячным насельніцтвам практычна цалкам арыентаваны на расійскі рынак і ўжо цяпер, як лічаць многія, ментальна перастаў быць беларускім горадам.

Падрабязней

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту 

Cябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў дамогся ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату звальненьня з выплатай трохмесячнай дапамогі ў сувязі з парушэньнем наймальнікам працоўнага кодэксу.

Падрабязней

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання  

Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Тром службам гарвыканкама было даручана разгледзець яе пытанне. Яны далі свае заключэнні датычна скаргі Людмілы Крыловіч і прадаставілі магчымасць азнаёміцца з імі візуальна, аднак не дазволілі іх сфатаграфаваць.Людміла Крыловіч з гэтымі заключэннямі цалкам нязгодна і каб грунтоўна іх абскардзіць хацела зняць копіі з іх і іншых матэрыялаў справы.

Падрабязней

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў  

Актывісты “Гавары праўду!” хочуць прысутнічаць на іх, каб задаваць пытанні дэпутатам гарсавету і атрымліваць на іх адказы. З гэтай мэтай яны накіравалі ліст старшыні Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў Фёдару Міхеенку, у якім просяць уведаміць аб наступным такім пасяджэнні і дазволіць на ім прысутнічаць.

Падрабязней

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў  

Уладзімір Краўчанка (на фота) вінаваціць службовых асобаў у дапушчэнні знішчэння і раскрадання дзяржаўнай уласнасці, а таксама бюракратычнай цяганіне ў працы камісіі гарвыканкама па ўпарадкаванні выкарыстоўвання адміністрацыйных будынкаў, пабудоваў, вытворчых плошчаў і іншых аб’ектаў ўласнасці Магілёва.

Падрабязней

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»  

Каля 500 подпісаў накіравана старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку пад зваротам адмяніць у Магілёве выступленне Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». Рок-опера, згодна з афішамі, павінна дэманстравацца ў абласным Доме культуры 3 сакавіка.

Падрабязней

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць?

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць? 

Будаўніцтва гандлёвага цэнтру “Магніт” у цэнтры Магілёва будзе прыведзена ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі дакументамі альбо перанесена на іншую пляцоўку за межы гістарычнага цэнтра горада.

Падрабязней

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк  

Жыхар пасёлка Усход Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць мясцовае аддзяленне банка.

Падрабязней

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права 

28 студзеня грамадзкасьць Магілёва адзначыла гадавіну наданьня гораду магдэбурскага права. У гэты дзень у 1577 годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый даў гораду прывілей на самакіраваньне.

Падрабязней

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ  

Як паведамілі ў праваахоўных органах, ДТЗ здарылася прыблізна ў 20.55 26 студзеня. Інспектар дарожна-патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, які знаходзіўся ў адпачынку, кіруючы асабістым аўтамабілем "КІА", выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ 30-гадовы капітан міліцыі загінуў. Па гэтым факце праводзіцца праверка. NN.by

Падрабязней

1 2 3 4 5

Уваход на сайт

У Магілёве прайшоў паэтычны фестываль “Пластылінавы бусел”

Навіны - Навіны Магілёва

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 

Удзел узялі 16 паэтаў-пачаткоўцаў з Магілёва, Віцебска, Мінска, Рагачова, Ліды і Барысава. Журы фэсту сёлета склалі паэт і журналіст Эдуард Мядзведскі, рэдактар часопіса “Ідыёт” Вячаслаў Новікаў, выкладчыца літаратуры Аксана Саўчанка і лідэр гурта Mauzer Янка Маузэр.

Гаворыць Янка Маузэр:

“Чым меншы ўзрост выступоўцаў, тым больш ментарскіх інтанацыяў у вершах. На рок-канцэртах, калі здараецца нейкая лажа, не пляскаюць. А тут пляскаюць у любым выпадку. Могуць спачатку пасмяяцца, праўда. Ці то там публіка больш шчырая, ці тут публіка больш культурная. Некаторым паэтам трэба не хавацца і пісаць пра каханне да свайго ж полу. Проста некаторыя хаваюцца, я заўважыў”.

Фестываль праходзіць 9-ы раз, два разы на год з вясны 2005 г. Збірае маладых паэтаў не толькі з Беларусі, але з Украіны і Расіі. За гэтыя гады фэст набыў вядомасць. Гаворыць арганізатарка Вольга Касабуцкая:

“Усё саматугам. Нажаль, у нас няма спонсараў дагэтуль. У прынцыпе, не ў спонсарах справа, галоўнае, каб да нас прыносілі вершы”.

Арганізатары плануюць выдаць зборнік “Пластылінавы бусел” і лічаць, што ён будзе запатрабаваны. Зала фэсту была перапоўненая, значыць паэзія запатрабаваная ў наш час, -- лічаць яны.

Еўрарадыё

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць