Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Пэнсіянэры патрабуюць вярнуць чыстае малако

Пэнсіянэры патрабуюць вярнуць чыстае малако 

У Магілёве зьбіраюцца пратэставаць супраць «дадаваньня кальцыю ў малако».

Падрабязней

Музэй гісторыі Магілёву зьбірае грошы, каб выкупіць Статут ВКЛ

Музэй гісторыі Магілёву зьбірае грошы, каб выкупіць Статут ВКЛ 

 Музэй гісторыі Магілёву абвясьціў збор сродкаў, каб набыць у прыватнага калекцыянэра ў Маскве арыгінальнае выданьне Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588.

Падрабязней

Кіраўніком Магілёва можа стаць аматар зьбіваць жанчын

Кіраўніком Магілёва можа стаць аматар зьбіваць жанчын 

У Магілёве ў хуткім часе з’явіцца новы кіраўнік горада. Цяперашні старшыня выканкаму Станіслаў Барадаўка пакіне сваю пасаду ў бліжэйшыя дні. Сярод верагодных кандыдатаў на вакантнае месца разглядаюцца кандыдатуры трох чалавек. Двое з іх ужо вядомы – гэта першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ліцянкоў і дырэктар прадпрыемства “Бабушкіна крынка” Ігар Кананчук. Трэцяя кандыдатура пакуль невядомая і захоўваецца ў тайне.

Падрабязней

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі» 

8 траўня, магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Сяргея Конева не задаволіў скрагу на пастанову суда Ленінскага раёна аб прысуджэнні штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў грамадскаму актывісту Сяржуку Нягаціну за распаўсюд незарэгістраванай газеты «Тут і цяпер» без адпаведнай дамовы на распаўсюд.

Падрабязней

З работнікаў культуры Магілёўшчыны садралі па 50000 за суботнік.

З работнікаў культуры Магілёўшчыны садралі па 50000 за суботнік. 

З работнікаў культуры Магілёўскага раёна пасля ўдзелу ў “добраахвотным” суботніку збіралі дадаткова яшчэ па 50000 рублёў грошай, паведаміў інфармацыйна-грамадскі бюлютэнь Магілёўскага раёна “Справа”. Усяго на працягу красавіка ў Магілёўскім раёне адбыліся тры суботнікі, на якіх супрацоўнікі разнастайных устаноў працавалі на добраўпарадкаванні навакольнага асяроддзя.

Падрабязней

Магілёўскіх настаўнікаў просяць даплаціць за суботнік

Магілёўскіх настаўнікаў просяць даплаціць за суботнік 

Некаторых магілёўскіх настаўнікаў абавязалі ўнесці дадатковыя сродкі плюс да тых, якія былі сабраныя імі ў кошт рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 21 красавіка. Копію дакумента з адпаведным распараджэннем мясцовых уладаў апублікаваў сайт charter97.org, У самім Магілёве ад падобнай інфармацыі адхрышчваюцца.

Падрабязней

АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі

АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі 

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьбіраюцца правесьці ў Магілёве пікеты пад лёзунгам «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». У гарвыканкам пададзеныя дзьве заяўкі па дазвол на правядзеньне акцыяў. Паводле заяўнікаў два пікеты плянуецца правесьці 15 траўня ў цэнтры гораду — на Савецкай плошчы й насупраць будынка гарвыканкаму. Арганізатары заяўляюць, што ў іх возьме ўдзел да дваццаці чалавек.

Падрабязней

Жыхарам Магілёва адмаўляюць у змяненні аўтобуснага маршрута і будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне “Юбілейны”

Жыхарам Магілёва адмаўляюць у змяненні аўтобуснага маршрута і будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне “Юбілейны” 

Паводле адказу з гарвыканкаму за подпісам намесніка старшыні дадзенай установы сп.Студнева, які атрымаў грамадскі актывіст Сяржук Нягацін, гаворыцца, што змена аднаго з аўтобусных маршрутаў (№11 альбо №29) і арганізацыя яго руху ў напрамку плошчы Арджанікідзэ па вуліцы Піянерскай быў вынесены на грамадскае абмеркаванне на сайце www.mycity.by.

Падрабязней

Апазыцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку

Апазыцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку 

У Магілёве 26 красавіка надвячоркам ля Крыжа памяці, што непадалёк ад паўднёва-ўсходніх гарадзкіх могілак, два дзясяткі прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў згадалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.

Падрабязней

У Магілёве будуць здымаць спадарожнікавыя антэны

У Магілёве будуць здымаць спадарожнікавыя антэны 

Уладальнікам спадарожнікавых антэн ўлады пагражаюць штрафам і прымусовым дэмантажом.

Падрабязней

1 2 3 4 5

Уваход на сайт

Выстава «Магілёўскае школішча: учора, сёння, заўтра»

Навіны - Навіны Магілёва

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
muzei_etnogrУ Музеі этнаграфіі Магілёва працуе выстава «Магілёўскае школішча: учора, сёння, заўтра». Экспазіцыя падзелена на тры часткі, якія прадстаўляюць мінулае, сучаснасць і будучыню Школішча.
Унікальныя гравюры, фотаздымкі, малюнкі, музейныя экспанаты, сабраныя у фондах Беларусі, Расіі і Германіі, разам з працамі сучасных мастакоў распавядаюць пра Школішча — гістарычнае прадмесце Магілёва, якое ўзнікла за межамі сярэднявечнага горада і з 17 стагоддзя быў заселена габрэямі.
Мінулае выяўляюць незвычайнай прыгажосці роспісы страчанай Халоднай сінагогі. Пабудаваная ў 1680 годзе, у сярэдзіне 18 стагоддзя яна была аздоблена фрэскамі Хаіма Сегала, а ў 1923 годзе рэпрадукцыі роспісаў магілёўскай Халоднай сінагогі былі выдадзены ў Берліне Эль Лісіцкім. Наведвальнікі выставы могуць пазнаёміцца з фотарэпрадукцыямі эскізаў роспісаў, якія зберагаюцца ў Музеі гісторыі Магілёва.
З чатырох сінагог Школішча сёння, у нездавальняючым стане, захавалася толькі адзіная, а таксама некалькі цагляных будынкаў з старой забудовы прадмесця. Падчас Другой сусветнай вайны габрэйскае гета ў Магілёве мусіла быць усталявана акурат на тэрыторыі Школішча: у межах сучасных вуліц Гогаля, Вялікай і Малой Грамадзянскай з прылеглымі завулкамі, але ў сувязі з недахопам там месца, было перанесена ў раён рэчкі Дубровенкі. Гісторыю магілёўскага гета наведвальнікам выставы распавядаюць архіўныя дакументы і фатаграфіі першых месяцаў нямецкай акупацыі, зробленыя карэспандэнтам роты прапаганды вермахта Рудольфам Кеслерам адразу пасля захопу Магілёва. Пасля вайны, страціўшы сваіх гаспадароў, Школішча было занядбана і надоўга выпала з культураўтваральнай прасторы горада.
З сучасным станам прадмесця Школішча можна пазнаёміцца праз мастацкія фота маладых сябраў фотастудыі «МАОР», кіраўніком якой з’яўляецца журналіст Аляксандр Ліцін. Фотастудыя «МАОР» працуе пры Магілёўскай габрэйскай абшчыне.
Будучыня Школішча ўжо ствараецца сёння: выхаванцы мастацкай студыі «Шар» (кіраўнік Наталля Талантава) і дзеці з габрэйскай абшчыны Магілёва прадставілі на выставе сваё «асобнае меркаванне».
Выстава «Магілёўскае Школішча: учора, сёння, заўтра» стала вынікам сумеснай працы Магілёўскага музея этнаграфіі, Музея гісторыі горада Магілёва, Магілёўскай габрэйскай абшчыны, прадстаўніцтва «Джойнт» у Беларусі. Куратарамі выставы з’яўляюцца аўтары кнігі «История могилёвского еврейства» Іда Шэндэровіч і Аляксандр Ліцін.
Выстава працуе ў Музеі этнаграфіі г. Магілёва (вул. Першамайская, 8) да 20 студзеня 2012 г.
Час працы: з 10.00 да 18.00, выходныя дні: серада, чацвер.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць