Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Ціхая капітуляцыя

Ціхая капітуляцыя 

Усход Беларусі перастае быць беларускім. З'яўляючыся самым усходнім горадам Беларусі, Магілёў з амаль 380-тысячным насельніцтвам практычна цалкам арыентаваны на расійскі рынак і ўжо цяпер, як лічаць многія, ментальна перастаў быць беларускім горадам.

Падрабязней

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту

Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту 

Cябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў дамогся ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату звальненьня з выплатай трохмесячнай дапамогі ў сувязі з парушэньнем наймальнікам працоўнага кодэксу.

Падрабязней

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання

У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання  

Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Тром службам гарвыканкама было даручана разгледзець яе пытанне. Яны далі свае заключэнні датычна скаргі Людмілы Крыловіч і прадаставілі магчымасць азнаёміцца з імі візуальна, аднак не дазволілі іх сфатаграфаваць.Людміла Крыловіч з гэтымі заключэннямі цалкам нязгодна і каб грунтоўна іх абскардзіць хацела зняць копіі з іх і іншых матэрыялаў справы.

Падрабязней

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў

У Магілёве дабіваюцца публічных сесій дэпутатаў  

Актывісты “Гавары праўду!” хочуць прысутнічаць на іх, каб задаваць пытанні дэпутатам гарсавету і атрымліваць на іх адказы. З гэтай мэтай яны накіравалі ліст старшыні Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў Фёдару Міхеенку, у якім просяць уведаміць аб наступным такім пасяджэнні і дазволіць на ім прысутнічаць.

Падрабязней

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў

Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў  

Уладзімір Краўчанка (на фота) вінаваціць службовых асобаў у дапушчэнні знішчэння і раскрадання дзяржаўнай уласнасці, а таксама бюракратычнай цяганіне ў працы камісіі гарвыканкама па ўпарадкаванні выкарыстоўвання адміністрацыйных будынкаў, пабудоваў, вытворчых плошчаў і іншых аб’ектаў ўласнасці Магілёва.

Падрабязней

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»

Праваслаўныя Магілёва просяць адмяніць рок-оперу «Ісус Хрыстос — суперзорка»  

Каля 500 подпісаў накіравана старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку пад зваротам адмяніць у Магілёве выступленне Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». Рок-опера, згодна з афішамі, павінна дэманстравацца ў абласным Доме культуры 3 сакавіка.

Падрабязней

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць?

Магілёўскія ўлады пачулі грамадскасць? 

Будаўніцтва гандлёвага цэнтру “Магніт” у цэнтры Магілёва будзе прыведзена ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі дакументамі альбо перанесена на іншую пляцоўку за межы гістарычнага цэнтра горада.

Падрабязней

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк

Жыхар Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць банк  

Жыхар пасёлка Усход Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць мясцовае аддзяленне банка.

Падрабязней

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права

У Магілёве адзначаюць гадавіну магдэбурскага права 

28 студзеня грамадзкасьць Магілёва адзначыла гадавіну наданьня гораду магдэбурскага права. У гэты дзень у 1577 годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый даў гораду прывілей на самакіраваньне.

Падрабязней

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ

У Магілёве ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ  

Як паведамілі ў праваахоўных органах, ДТЗ здарылася прыблізна ў 20.55 26 студзеня. Інспектар дарожна-патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, які знаходзіўся ў адпачынку, кіруючы асабістым аўтамабілем "КІА", выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ 30-гадовы капітан міліцыі загінуў. Па гэтым факце праводзіцца праверка. NN.by

Падрабязней

1 2 3 4 5

Уваход на сайт

У Магілёве ў адзінаццаты раз ТБМ правяло «Беларускае пяціборства»

Навіны - Навіны Магілёва

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
TBM11 студзеня ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для вучняў старэйшых клясаў «Беларускае пяціборства». Сёлета яно прайшло адзінаццаты раз. Як і ў папярэднія гады, яго арганізавала й правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы.
Паводле ініцыятара Міхася Булавацкага, у сёлетнім «Пяціборстве» ўзялі ўдзел трыццаць вучняў з розных мясьцін Магілёўшчыны. Традыцыйна ўдзельнікам прапаноўваліся заданьні па матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры й мове. Адказы вучні меліся падаваць на беларускай мове, якасьць якой улічваецца пры падвядзеньні вынікаў.
Булавацкі: «Першае месца заняла Наста Жыркевіч з Бабруйскай гімназіі № 3. Акрамя таго ў Насты тры спэцыяльныя прызы — „За найлепшы разьвязак матэматычнай задачы“, „За найлепшы адказ па гісторыі“, і ўзровень валоданьня беларускай мовай у яе быў найлепшым. Другое месца заняла Алена Храпко з той жа Бабруйскай гімназіі № 3. Трэцяе месца заняў вясковы хлопец Ягор Лаўрэнаў з Пудаўняў Дрыбінскага раёну.
Трэба сказаць, што з мовай і літаратурай зусім сёлета кепска. Па літаратуры нават не прызначалі спэцпрыза, бо не знайшлося больш-менш добрага адказу. Амаль ня ведаюць вучні беларускай літаратуры. Мова таксама слабая. Сытуацыя зразумелая: на веданьне мовы не нацэлена кіраўніцтва нашай краіны. Таму на гэта не нацэленыя й навучальныя ўстановы».
На «Беларускае пяціборства» запрашаюцца ўдзельнікі школьных прадметных алімпіядаў. Пераможцаў ганаруюць дыплёмамі й каштоўнымі падарункамі.
Упершыню інтэлектуальнае спаборніцтва прайшло ў 1999 годзе. Міхась Булавацкі высьветліў, што заданьні алімпіядаў па матэматыцы прапануюцца школьнікам толькі на расейскай мове, і паспрабаваў арганізаваць нефармальную алімпіяду па-беларуску. На яе прыйшло тры дзясяткі вучняў. Ад 2001 году спаборніцтва праводзіцца па пяці прадметах школьнай праграмы.
Летась у «Пяціборстве» ўдзельнічала найбольш вучняў — сорак два.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць