12.01.2012 10:33
Навіны -
Навіны Магілёва

Калі кіраўніцтва «Прамжылбуда» не працягнула кантракт з апазіцыянерам, усе 15 рабочых брыгады падала заявы на скасаванне кантрактаў.
Акрамя гэта, брыгада Спірыдонава ў поўным складзе напісала заявы аб выхадзе з прадзяржаўнага прафсаюза.
4 студзеня адміністрацыя будаўнічай арганізацыі «Прамжылбуд» пісьмова ўведаміла Аляксея Паўлоўскага аб нежаданні працягваць з ім працоўны кантракт.
Ад 10 лютага рабочы застаецца без працы. На дадзеным прадпрыемстве Аляксей адпрацаваў год і нараканняў за працу не меў.
«Кантракт са мной не працягнулі таму, што я актыўна займаўся адстойваннем працоўных інтарэсаў,
бо з’яўляюся актыўным сябрам незалежнага прафсаюза РЭП. Мне вельмі прыемна, што сваімі паводзінымі я дасягнуў аўтарытэта сярод свайго працоўнага калектыва, які ў поўным складзе адрэагаваў на маё звальненне заявамі на растарэжэнне працоўных кантрактаў» — гаворыць Аляксей Паўлоўскі.
Дадаць каментарый