12.01.2012 11:49
Цяпер, каб пакінуць каментар на сайце гарвыканкама, неабходна яшчэ і аўтарызавацца. Каментары іншых удзельнікаў форуму цяпер недаступныя для прагляду.
Як адзначае ПЦ Правозащитный центр «Весна», удзельнікі форуму часам мелі крытычныя выказванні адносна існуючых у горадзе праблемаў. Наведнікі крытыкавалі дзеянні мясцовай улады, камунальных службаў, будаўнічыя арганізацыі, працу медыцынских і іншых установаў гораду.
Акрамя гэтага, прадстаўнікі ўлады не заўсёды своечасова рэагавалі на праблемы, што выклікалы пэўныя дыскусіі на сайце. Вельмі часта ад чыноўнікаў гучаў адказ - дадзенае пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыю гарвыканкама альбо рабілася банальная адпіска.
Трэба адзначыць, што на сайце існуе і беларускамоўны кантэнт, аднак ён працуе не поўным аб'ёме.
Пры выбары беларускай мовы знікае рубрыка "Рашэнні гарвыканкама", якая існуе ў рускамоўнай версіі сайта. Акрамя гэтага, апошнім часам перасталі рабіцца абнаўленні на беларускай мове.