Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Пэнсіянэры патрабуюць вярнуць чыстае малако

Пэнсіянэры патрабуюць вярнуць чыстае малако 

У Магілёве зьбіраюцца пратэставаць супраць «дадаваньня кальцыю ў малако».

Падрабязней

Музэй гісторыі Магілёву зьбірае грошы, каб выкупіць Статут ВКЛ

Музэй гісторыі Магілёву зьбірае грошы, каб выкупіць Статут ВКЛ 

 Музэй гісторыі Магілёву абвясьціў збор сродкаў, каб набыць у прыватнага калекцыянэра ў Маскве арыгінальнае выданьне Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588.

Падрабязней

Кіраўніком Магілёва можа стаць аматар зьбіваць жанчын

Кіраўніком Магілёва можа стаць аматар зьбіваць жанчын 

У Магілёве ў хуткім часе з’явіцца новы кіраўнік горада. Цяперашні старшыня выканкаму Станіслаў Барадаўка пакіне сваю пасаду ў бліжэйшыя дні. Сярод верагодных кандыдатаў на вакантнае месца разглядаюцца кандыдатуры трох чалавек. Двое з іх ужо вядомы – гэта першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ліцянкоў і дырэктар прадпрыемства “Бабушкіна крынка” Ігар Кананчук. Трэцяя кандыдатура пакуль невядомая і захоўваецца ў тайне.

Падрабязней

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі» 

8 траўня, магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Сяргея Конева не задаволіў скрагу на пастанову суда Ленінскага раёна аб прысуджэнні штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў грамадскаму актывісту Сяржуку Нягаціну за распаўсюд незарэгістраванай газеты «Тут і цяпер» без адпаведнай дамовы на распаўсюд.

Падрабязней

З работнікаў культуры Магілёўшчыны садралі па 50000 за суботнік.

З работнікаў культуры Магілёўшчыны садралі па 50000 за суботнік. 

З работнікаў культуры Магілёўскага раёна пасля ўдзелу ў “добраахвотным” суботніку збіралі дадаткова яшчэ па 50000 рублёў грошай, паведаміў інфармацыйна-грамадскі бюлютэнь Магілёўскага раёна “Справа”. Усяго на працягу красавіка ў Магілёўскім раёне адбыліся тры суботнікі, на якіх супрацоўнікі разнастайных устаноў працавалі на добраўпарадкаванні навакольнага асяроддзя.

Падрабязней

Магілёўскіх настаўнікаў просяць даплаціць за суботнік

Магілёўскіх настаўнікаў просяць даплаціць за суботнік 

Некаторых магілёўскіх настаўнікаў абавязалі ўнесці дадатковыя сродкі плюс да тых, якія былі сабраныя імі ў кошт рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 21 красавіка. Копію дакумента з адпаведным распараджэннем мясцовых уладаў апублікаваў сайт charter97.org, У самім Магілёве ад падобнай інфармацыі адхрышчваюцца.

Падрабязней

АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі

АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі 

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьбіраюцца правесьці ў Магілёве пікеты пад лёзунгам «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». У гарвыканкам пададзеныя дзьве заяўкі па дазвол на правядзеньне акцыяў. Паводле заяўнікаў два пікеты плянуецца правесьці 15 траўня ў цэнтры гораду — на Савецкай плошчы й насупраць будынка гарвыканкаму. Арганізатары заяўляюць, што ў іх возьме ўдзел да дваццаці чалавек.

Падрабязней

Жыхарам Магілёва адмаўляюць у змяненні аўтобуснага маршрута і будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне “Юбілейны”

Жыхарам Магілёва адмаўляюць у змяненні аўтобуснага маршрута і будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне “Юбілейны” 

Паводле адказу з гарвыканкаму за подпісам намесніка старшыні дадзенай установы сп.Студнева, які атрымаў грамадскі актывіст Сяржук Нягацін, гаворыцца, што змена аднаго з аўтобусных маршрутаў (№11 альбо №29) і арганізацыя яго руху ў напрамку плошчы Арджанікідзэ па вуліцы Піянерскай быў вынесены на грамадскае абмеркаванне на сайце www.mycity.by.

Падрабязней

Апазыцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку

Апазыцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку 

У Магілёве 26 красавіка надвячоркам ля Крыжа памяці, што непадалёк ад паўднёва-ўсходніх гарадзкіх могілак, два дзясяткі прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў згадалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.

Падрабязней

У Магілёве будуць здымаць спадарожнікавыя антэны

У Магілёве будуць здымаць спадарожнікавыя антэны 

Уладальнікам спадарожнікавых антэн ўлады пагражаюць штрафам і прымусовым дэмантажом.

Падрабязней

1 2 3 4 5

Уваход на сайт

Ціхая капітуляцыя

Навіны - Навіны Магілёва

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 

mogilev_shyld

Усход Беларусі перастае быць беларускім. З'яўляючыся самым усходнім горадам Беларусі, Магілёў з амаль 380-тысячным насельніцтвам практычна цалкам арыентаваны на расійскі рынак і ўжо цяпер, як лічаць многія, ментальна перастаў быць беларускім горадам.

У той час як дзяржаўныя СМІ спрабуюць прадставіць Беларусь "цэнтрам Еўропы", усход краіны ўсё больш становіцца падобны на расійскую глыбінку. Першымі такую асаблівасць заўважылі жыхары Магілёва, паведамляе "Немецкая волна".


Не русіфікацыя, а "расіізацыя"
"Гаворка ідзе не пра русіфікацыю, а пра расіізацыю Беларусі", - заўважае адзін з родапачынальнікаў дэмакратычнага руху Магілёўшчыны Міхась Булавацкі. Ён тлумачыць, што ў цяперашніх умовах эканамічнага крызісу ў Беларусі ўзмацняецца расійская экспансія.
А паваротным пунктам Булавацкі лічыць 1996 год, калі ў краіне быў праведзены рэферэндум, і руская мова атрымала статус другой дзяржаўнай нараўне c беларускай. Аднак вынікі рэферэндуму не былі прызнаныя Еўрапейскім Саюзам з-за дапушчаных сур'ёзных парушэнняў.
Калі ў пачатку 90-х гадоў Магілёў ганарыўся шматлікімі сувязямі з заходнееўрапейскімі грамадзянскімі ініцыятывамі і гарадамі-пабрацімамі ў Еўропе, то пасля рэферэндуму з'явіўся зусім іншы палітычны трэнд, адзначае Булавацкі.
Гараджане сталі заўважаць, што слова "расійскі" ўсё часцей з'яўляецца ў назвах установаў. Напрыклад, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут без правядзення якіх-небудзь кардынальных рэформаў быў перайменаваны ў Беларуска-расійскі універсітэт (БРУ). Пазней каля ліцэя БРУ з'явіўся "Маскоўскі дворык", яшчэ пазней "Тульскі дворык", а далей - ужо банкі і крамы палічылі патрэбным падкрэсліваць сваю прыналежнасць да Расіі.


Расійскія знакі на беларускіх вуліцах
Першымі падабенства Магілёва з расійскімі гарадамі заўважылі мясцовыя жыхары, якія выязджалі на заробкі ў суседнюю краіну - такіх ужо дзясяткі тысяч. Па іх словах, вяртаючыся дадому, яны не адчуваюць розніцы паміж іх родным горадам і расійскай глыбінкай. Ва ўсякім выпадку, вонкава вельмі падобная карціна: цэнтральная плошча Магілёва да гэтага часу носіць імя Леніна, а цэнтр горада складаецца з вуліц Першамайскай, Піянерскай і Камсамольскай. Гараджане слухаюць "Рускае радыё", рэтрансляцыя якога ў горадзе пачалася ў снежні мінулага года. Паўсюль на вуліцах - рэкламныя плакаты расійскага Ашчадбанка. А з нядаўніх час наоўват беларускія дарожныя знакі пры ўездзе ў горад замянілі на рускамоўныя. Прычым, на скаргі мясцовых актывістаў у розныя інстанцыі ніхто не рэагуе.
Што тычыцца рэкламы расійскага банка, то як мяркуе адзін з лідараў магілёўскага філіяла Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (ТБМ) Сяргей Дымкоў, пасля лібералізацыі банкаўскага сектара першым прыйшоў на беларускі рынак менавіта расійскі капітал і "беларускасць" яму не патрэбна. З'яўляючыся дырэктарам рэкламна-паліграфічнай фірмы, Дымкоў адзначае, што беларускай застаецца толькі сацыяльная рэклама, а бізнес усё часцей выкарыстоўвае ў назвах слова "рускі" або "расійскі".
А вось яшчэ адна цікавая дэталь, якая кідаецца ў вочы і выклікае пэўныя асацыяцыі: у лагатыпе "Еўрасетка" - салона мабільнай сувязі, размешчанага ў самым цэнтры горада, - расійскі трыкалор. Зрэшты, жыхары Магілёва на гэта ўжо не звяртаюць увагі.

У Еўропу праз Расію?
Многія незалежныя эксперты прызнаюць, што расійскі фактар ўзмацняецца, прычым, не толькі на ўсходзе краіны. Ужо даўно назіраецца адток з Беларусі ў Расію найбольш кваліфікаваных кадраў. Акрамя таго, многія беларусы асцерагаюцца, што пасля ўступлення ў СГА Расіі, гандляваць з Еўропай будзе магчыма толькі праз расійскіх пасярэднікаў. А ў гэты час сама Еўропа адгарадзіліся ад беларусаў візавым бар'ерам. Дарэчы, шэнгенская віза для беларусаў каштуе 60 еўра, а для расіян - 35 еўра. Магілёўцы ўсё часцей задумваюцца аб тым, што расійскі пашпарт мець больш выгадна, чым беларускі.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць