Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Пэнсіянэры патрабуюць вярнуць чыстае малако

Пэнсіянэры патрабуюць вярнуць чыстае малако 

У Магілёве зьбіраюцца пратэставаць супраць «дадаваньня кальцыю ў малако».

Падрабязней

Музэй гісторыі Магілёву зьбірае грошы, каб выкупіць Статут ВКЛ

Музэй гісторыі Магілёву зьбірае грошы, каб выкупіць Статут ВКЛ 

 Музэй гісторыі Магілёву абвясьціў збор сродкаў, каб набыць у прыватнага калекцыянэра ў Маскве арыгінальнае выданьне Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588.

Падрабязней

Кіраўніком Магілёва можа стаць аматар зьбіваць жанчын

Кіраўніком Магілёва можа стаць аматар зьбіваць жанчын 

У Магілёве ў хуткім часе з’явіцца новы кіраўнік горада. Цяперашні старшыня выканкаму Станіслаў Барадаўка пакіне сваю пасаду ў бліжэйшыя дні. Сярод верагодных кандыдатаў на вакантнае месца разглядаюцца кандыдатуры трох чалавек. Двое з іх ужо вядомы – гэта першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ліцянкоў і дырэктар прадпрыемства “Бабушкіна крынка” Ігар Кананчук. Трэцяя кандыдатура пакуль невядомая і захоўваецца ў тайне.

Падрабязней

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі» 

8 траўня, магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Сяргея Конева не задаволіў скрагу на пастанову суда Ленінскага раёна аб прысуджэнні штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў грамадскаму актывісту Сяржуку Нягаціну за распаўсюд незарэгістраванай газеты «Тут і цяпер» без адпаведнай дамовы на распаўсюд.

Падрабязней

З работнікаў культуры Магілёўшчыны садралі па 50000 за суботнік.

З работнікаў культуры Магілёўшчыны садралі па 50000 за суботнік. 

З работнікаў культуры Магілёўскага раёна пасля ўдзелу ў “добраахвотным” суботніку збіралі дадаткова яшчэ па 50000 рублёў грошай, паведаміў інфармацыйна-грамадскі бюлютэнь Магілёўскага раёна “Справа”. Усяго на працягу красавіка ў Магілёўскім раёне адбыліся тры суботнікі, на якіх супрацоўнікі разнастайных устаноў працавалі на добраўпарадкаванні навакольнага асяроддзя.

Падрабязней

Магілёўскіх настаўнікаў просяць даплаціць за суботнік

Магілёўскіх настаўнікаў просяць даплаціць за суботнік 

Некаторых магілёўскіх настаўнікаў абавязалі ўнесці дадатковыя сродкі плюс да тых, якія былі сабраныя імі ў кошт рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 21 красавіка. Копію дакумента з адпаведным распараджэннем мясцовых уладаў апублікаваў сайт charter97.org, У самім Магілёве ад падобнай інфармацыі адхрышчваюцца.

Падрабязней

АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі

АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі 

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьбіраюцца правесьці ў Магілёве пікеты пад лёзунгам «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». У гарвыканкам пададзеныя дзьве заяўкі па дазвол на правядзеньне акцыяў. Паводле заяўнікаў два пікеты плянуецца правесьці 15 траўня ў цэнтры гораду — на Савецкай плошчы й насупраць будынка гарвыканкаму. Арганізатары заяўляюць, што ў іх возьме ўдзел да дваццаці чалавек.

Падрабязней

Жыхарам Магілёва адмаўляюць у змяненні аўтобуснага маршрута і будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне “Юбілейны”

Жыхарам Магілёва адмаўляюць у змяненні аўтобуснага маршрута і будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне “Юбілейны” 

Паводле адказу з гарвыканкаму за подпісам намесніка старшыні дадзенай установы сп.Студнева, які атрымаў грамадскі актывіст Сяржук Нягацін, гаворыцца, што змена аднаго з аўтобусных маршрутаў (№11 альбо №29) і арганізацыя яго руху ў напрамку плошчы Арджанікідзэ па вуліцы Піянерскай быў вынесены на грамадскае абмеркаванне на сайце www.mycity.by.

Падрабязней

Апазыцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку

Апазыцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку 

У Магілёве 26 красавіка надвячоркам ля Крыжа памяці, што непадалёк ад паўднёва-ўсходніх гарадзкіх могілак, два дзясяткі прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў згадалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.

Падрабязней

У Магілёве будуць здымаць спадарожнікавыя антэны

У Магілёве будуць здымаць спадарожнікавыя антэны 

Уладальнікам спадарожнікавых антэн ўлады пагражаюць штрафам і прымусовым дэмантажом.

Падрабязней

1 2 3 4 5

Лявон Вольскі з “Саўкам ды Грышкам” на гастролях у Магілёве

E-mail

sauka_dy_grishkaЛявон Вольскі 30 чэрвеня запрашае жыхароў Магілёва і гасьцей гораду на ТВОРЧУЮ СУСТРЭЧУ.

Акрамя сьпеваў пад гітару музыка прэзэнтуе мультымэдыйны дыск “Саўка ды Грышка”.
 Гэта пяцьдзесят песень, якія гучалі ў эфіры беларускай службы “Радыё Свабода” (http://www.svaboda.org)

Лявон Вольскі выступіць у грамадзкім цэнтры “Кола”. Магілёў, завулак Чкалава, 16. Пачатак а 18 гадзіне. Наведнікаў чакаюць неспадзяванкі.

 Запрашайма – Не пашкадуеце )))))

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць